Знайсці
18.09.2017 / 10:343РусŁacБел

Экскурсія пра беларускае школьніцтва і беларускі рух у Менску 1920—30-х гадоў пройдзе 23 верасня

23 верасня інтэрактыўная аўтарская экскурсія «Кузьня беларускага духу» распавядзе пра беларускае школьніцтва і беларускі рух у Менску 1920—30-х гадоў. Мы пройдземся па самых значных адрасах разнастайных «alma mater» беларускай сталіцы. Даведаемся, дзе знаходзілася самая вядомая «Кузьня беларускага духу» 1920-х. Але далёка не адна яна была на той час. Даведаемся, дзе беларускія студэнты 1920-х пратэставалі супраць ціску за сваю беларускасць («Ліст трох»).

Пачнем экскурсію з наведвання часовай экспазіцыі Музея Янкі Купалы пад назвай «Кузьня беларускага духу», дзе ўпершыню ў Беларусі прадстаўлены рарытэты з фондаў грамадскай арганізацыі «Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча» (Вільня).

Кошт вандроўкі — 10 бел. руб., для групаў ад 4-х чалавек (пры ўмове папярэдняй аплаты) — 8 бел. руб + уваходныя квіткі на музейную экспазіцыю (3 руб. для дарослых, 1,5 руб. для навучэнцаў).

Экскурсію па выставе і па Менску вядзе Павел Каралёў.

Запіс на вандроўку і ўся дадатковая інфармацыя па тэлефоне: +375 44 538 62 83.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031