Знайсці
08.09.2017 / 20:388РусŁacБел

У цэнтры Кіева выбухнуў аўтамабіль, загінуў чачэнскі добраахвотнік, які ваяваў за Украіну

У цэнтры Кіева каля Бесарабскага рынку на вуліцы Паўла Скарападскага выбухнуў аўтамабіль Toyota Camry, паведамляе УП.

УП

У выніку выбуху загінуў Цімур Махауры, які знаходзіўся ў машыне — удзельнік чачэнскага добраахвотніцкага батальёна імя Джахара Дудаева, які ваяваў у зоне АТА.

У машыне таксама былі жанчына з дзіцем. Па словах спікера МУС Украіны Арцёма Шаўчэнкі, жанчына атрымала сур'ёзныя раненні, за яе жыццё змагаюцца дактары. Жыццё дзіцяці па-за небяспекай, сур'ёзных траўмаў у яго няма.

Паводле папярэдняй інфармацыі, спрацавала магутнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае ў аўтамабіль.

Загінулы быў грамадзянінам Грузіі. 

Цімур Махауры

Праваахоўнікі распачалі справу па факце наўмыснага забойства, небяспечнага для жыцця многіх людзей.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930