Знайсці
07.09.2017 / 21:42РусŁacБел

Ураган «Ірма» забраў жыцці мінімум дзевяці чалавек

Ураган пятай катэгорыі «Ірма» стаў прычынай гібелі дзевяці чалавек на астравах Карыбскага басейна, у тым ліку траіх — у Пуэрта-Рыка, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на тэлекампанію Fox News.

Reuters

Паводле даных тэлекампаніі, па меншай меры адзін чалавек загінуў на востраве Барбуда, некалькі чалавек загінулі на востраве Сен-Мартэн, дзе шкода ад урагану ацэньваецца як катастрафічная.

Тым часам да астравоў Карыбскага басейна набліжаецца ўраган «Хасэ». Паводле даных Нацыянальнага цэнтра па назіранні за ўраганамі, яго эпіцэнтр знаходзіцца цяпер за 1150 км на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў і перамяшчаецца ў заходнім кірунку з хуткасцю 30 км/ч. Хуткасць ветру ў эпіцэнтры ўрагану дасягнула 150 км/ч або 41,6 м/з і, як чакаецца, рэзка ўзмоцніцца ў пятніцу. Ён прынясе на Малыя Антыльскія астравы багатыя ападкі — ад 50 да 150 мм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031