Знайсці
02.09.2017 / 19:2920РусŁacБел

Мітрапаліт Павел не ведаў, што існуе ўжо некалькі перакладаў Новага Запавету на беларускую

Беларуская праваслаўная царква скончыла пераклад Новага Запавету на беларускую мову, паведаміў 1 верасьня кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Ён выступіў на прэзэнтацыі факсымільнага выданьня «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».

«Беларуская праваслаўная царква завяршыла шматгадовыя працы па перакладзе Сьвятога Пісьма Новага Запавету на беларускую мову. Такога яшчэ не было ў Беларусі», — заявіў мітрапаліт Павел

Як паведамляе сайт Katolik.life са спасылкай на каталіцкага сьвятара Сяргея Сурыновіча, які займаецца праблематыкай беларускіх перакладаў Бібліі, сёньня беларусы маюць тры поўныя пераклады Сьвятога Пісьма і дзевяць перакладаў Новага Запавету.

Працы Біблійнай камісіі працягваліся 25 гадоў. Праваслаўны герарх дадаў, што неўзабаве пераклад прадставяць у Нацыянальнай бібліятэцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031