Лукашэнка павіншаваў Канчалоўскага раней за Пуціна і Мядзведзева
Віншавальную тэлеграму кіраўніка Беларусі заслужанаму артысту РФ БелТА працытавала сёння аб 9.24.
«Вы стварылі мноства яскравых, запамінальных работ у кінематографе і тэатральным мастацтве. Ваша плённая дзейнасць заваявала любоў аўдыторыі гледачоў і прызнанне прафесійнай супольнасці не толькі ў Расіі, але і за яе межамі», - гаворыцца ў віншаванні.
Тым часам віншавальная тэлеграма кіраўніка Расіі Уладзіміра Пуціна з'явілася на крамлёўскім партале толькі аб 11.00. Пазней з'явілася навіна і пра віншавальную тэлеграму ад прэм'ера РФ Дзмітрыя Мядзведзева.
Андрэй Канчалоўскі — тэатральны і кінарэжысёр, брат Мікіты Міхалкова — святкуе 80-годдзе.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 5
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Кандыдат, што праводзіў прарасійскія наратывы, перамог у раёнах Літвы, якія мяжуюць з Беларуссю
 15
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера