У Слонімскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі здарыўся пажар
У Слонімскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі адбыўся пажар, паведамілі БЕЛТА ў МНС.
Інфармацыя пра пажар паступіла ў 11.18 ад відавочцы.
«Работнікі МНС прыбылі на месца ў 11.21, гарэў кабінет санітарна-гігіенічнай лабараторыі на першым паверсе двухпавярховага цаглянага будынка. Да прыбыцця падраздзяленняў ратавальнікаў 15 работнікаў самастойна пакінулі будынак. Агнём пашкоджана абсталяванне ў кабінеце на плошчы 16 кв. м. Пацярпелых няма. У 11.47 пажар быў ліквідаваны, яго прычына высвятляецца», — распавялі ў МНС.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 6
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 7
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера