Знайсці
11.05.2017 / 20:16

13 мая ў Мінску пройдзе міжнародны велакарнавал «Viva ровар!»

Міжнародны велакарнавал «Viva ровар — 2017» пройдзе ў сталічным парку Перамогі 13 мая, паведаміў БЕЛТА выканаўчы дырэктар ГА «Беларуская федэрацыя веласпорту» Аляксей Іваноў.

Viva ровар — 2016, фота Мікіты Недаверкава

Для ўдзелу ў мерапрыемстве ўжо зарэгістраваліся больш за 7,5 тыс. чалавек, у тым ліку з Расіі, Швецыі, Украіны, Эстоніі, Літвы, Латвіі. Калона стартуе ў 15.00 ад стэлы «Мінск — горад-герой» і праедзе па праспекце Пераможцаў да «Мінск-арэны» і назад. Затым у парку Перамогі адбудзецца святочная праграма, будзе арганізавана больш за 30 забаўляльных пляцовак, у тым ліку для дзяцей. Для гасцей выступяць Дзмітрый Калдун, Юзары, гурт «Без білета» і інш.

«Рэгістрацыя на інтэрнэт-старонцы велакарнавалу яшчэ працягваецца. Акрамя таго, будзе даступная рэгістрацыя на месцы збору ў парку Перамогі. Чакаем удзелу не менш за 10 тысяч чалавек, у 2016-м годзе велакарнавал сабраў больш за 9 тысяч», — адзначыў Аляксей Іваноў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 13 мая з 14.30 да 16.00 будзе закрыты рух усіх відаў транспарту па пр. Пераможцаў на ўчастку ад пр. Машэрава да вул. Нарачанскай, а таксама па пр. Машэрава на ўчастку ад вул. да вул. Даўмана. Кіроўцам рэкамендуецца загадзя планаваць маршрут свайго руху.

Першы мінскі велапарад адбыўся ў сталіцы ў 2015 годзе. Сёлета арганізатары вырашылі зрабіць свята яшчэ больш маштабным і яркім — яму нададзены міжнародны статус. Удзельнічаць у велакарнавале могуць усе ахвотныя: арганізацыі, клубы, каманды, велааматары. Сярод тых, хто атрымаў стартавыя нумары, разыграюць прызы, галоўныя з якіх — тры ровары. Чым больш яскравымі і арыгінальнымі будуць касцюмы ўдзельнікаў і афармленне ровараў, тым больш запамінальнай атрымаецца маючая адбыцца падзея.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства спорту і турызму, Мінгарвыканкам, Беларуская федэрацыя веласпорту, велаклуб «Мінск», Мінскае велатаварыства.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30