Знайсці
08.08.2008 / 07:31РусŁacБел

Старажытны Мсьціслаў запрашае

Вандроўка Магілёўскага ТБМ па Мсьціслаўшчыне з наведваньнем рыцарскага фэсту 16 жніўня.

Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны 16 жніўня ладзіць аднадзённую вандроўку па маршруце Магілёў – Сухары – Расна – Пустынкі – Мсьціслаў – Магілёў. У межах падарожжа запланавана наведванне Усьпенскай царквы ў в. Сухары, руінаў касьцёла сьв. Казіміра і сядзібы ў в. Расна, Усьпенскага манастыра ў Пустынках, рыцарскага турніру і канцэрта сярэднявечнай музыкі ў Мсьціславе. Даведкі па тэлефонах: (029) 388-35-61, (029) 245-64-52 (Алег). Далучайцеся!

15-17 жніўня 2008 года Мсціслаў зноў гасцінна запрашае на фестываль сярэднявечнай культуры “Рыцарскі фэст. Мсьціслаў – 2008”. Мэта фестываля – праз стварэньне атмасферы сярэднявечнага сьвята спрыяць адраджэньню старадаўніх традыцый і духоўнасьці на ўсходняй Беларусі, папулярызацыі зацікаўленасьці да рыцарскай культуры, фольк-напрамку ў музыцы, старадаўняга танца, народных раместваў.

Упершыню сьвята сярэднявечнай культуры “Мсьціслаўскі фэст” адбылося летась у жніўні. У ім удзельнічалі 16 рыцарскіх клюбаў з усёй Беларусі. Таксама ў праграме былі майстар-класы старадаўняга танцу, выстава-кірмаш, агнявое шоў, ірляндзкая вечарына, тэатралізаваны штурм замку, выступы гуртоў “Джамбібум”, “Келіх кола”, а яшчэ экскурсіі па горадзе, Езуіцкім і Кармеліцкім касьцёлах ды Пустынскім манастыры.

Сьвята мае мульцікультурную накіраванасць – ахоплівае перыяд Сярэднявечча ва ўсёй разнастайнасьці традыцый і культурных напрамкаў. У першы дзень «Мсціслаўскага фэста» адбудзецца навуковы семінар, прысьвечаны гістарычнаму мінуламу Мсьціслаўшчыны, і канцэрт з удзелам групы “Рада” і тэатра “Крэсіва”.

Акрамя рыцарскай часткі, фестываль мае наступныя элементы рэканструкцыі сярэднявечнай культуры: музыка – ад розных апрацовак фольку да музыкі палацаў і замкаў; старадаўнія танцы, гістарычны тэатр, майстар-класы народных раместваў і выставы. У межах фэсту адбудзецца дзіцячая канцэртна-гульнявая праграма “Мсьціслаўляндыя запрашае” і тэатралізаваная пастаноўка легенды “Сказ пра гару “Плачу”.

Скончыцца свята 17 жніўня тэатралізаваным штурмам замка і бугуртамі – бойкамі рыцарскіх клюбаў.

Юрась Каласоўскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031