Знайсці
13.04.2017 / 21:3732РусŁacБел

Арганізатар «Еўрабачання»: Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе

З-за таго, што Украіна не пусціць на конкурс «Еўрабачанне» ў Кіеве ўдзельніцу ад Расіі Юлію Самойлаву, «Першы канал» адмовіўся трансляваць шоу, паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на прэс-службу тэлеканала.

ТАСС

Еўрапейскі вяшчальны саюз накіраваў ліст «Першаму каналу», дзе паведаміў, што не змог урэгуляваць пытанне аб удзеле Юліі Самойлавай у «Еўрабачанні» ў Кіеве. ЕВС спасылаецца на рашэнне спецыяльных службаў Украіны.

«Еўрапейскі вяшчальны саюз па-ранейшаму прапануе нам варыянт аддаленага ўдзелу Юліі Самойлавай або яе замену на іншага ўдзельніка. Мы лічым і той, і іншы варыянт непрымальным. Аддалены выступ дыскрымінуе расійскую ўдзельніцу і ідзе насуперак з правіламі і прынцыпамі конкурсу. Варыянт замены Юліі Самойлавай на іншага выканаўцу, на наш погляд, нават не можа разглядацца. У сітуацыі, якая склалася, «Першы канал» не лічыць магчымым трансляваць конкурс Еўрабачанне-2017», — цытуе паведамленне прэс-службы «Першага канала» RNS.

Такім чынам, Расія не будзе ўдзельнічаць у 62-м конкурсе «Еўрабачанне». «Мы вельмі хацелі, каб усе 43 краіны змаглі ўзяць удзел у конкурсе сёлета і зрабілі ўсё магчымае для дасягнення гэтага», — гаворыцца ў заяве ЕВС.

У заяве таксама прыводзяцца словы старшыні назіральнага савета «Еўрабачання» Франка-Дытара Фрэйлінга. «Мы рашуча асуджаем рашэнне ўкраінскіх уладаў увесці забарону на ўезд Юліі Самойлавай, бо мы лічым, што яно цалкам падрывае цэласнасць і непалітычны характар песеннага конкурсу «Еўрабачанне» і яго місію аб'ядноўваць усе народы з дапамогай сяброўскага спаборніцтва», — сказаў ён.

Сама Самойлава заявіла, што яна вельмі засмучаная тым, што Еўрапейскаму вяшчальнаму саюзу не ўдалося ўрэгуляваць пытанне з яе удзелам у «Еўрабачанні». «Але я веру, што ў будучыні я абавязкова паеду на гэты конкурс ад Расіі, у іншую краіну», — сказала яна.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031