Знайсці
25.07.2016 / 22:3010РусŁacБел

Ва ўкраінскім Барыспалі «хрэсны ход за мір» Маскоўскага патрыярхату закідалі часнаком

Каля 400 удзельнікаў «хрэснага ходу» Маскоўскага патрыярхату не пусцілі ў Барыспаль Кіеўскай вобласці. На падыходах да горада іх сустрэлі некалькі сотняў актывістаў.

24 канал

Сярод іх былі байцы АТА і еўрамайданаўцы, перадае 24 канал. Праціўнікі «хрэснага ходу» спрабавалі кідаць у калону яйкі і часнок як намёк, што такія сумніўныя рэлігійныя мерапрыемствы ідуць ад нячыстай сілы.

Арганізатары «шэсця» вырашылі пайсці ў абыход Барыспаля, непасрэдна на Кіеў. Сутыкненняў удалося пазбегнуць. Праваахоўнікі ўзялі ўдзельнікаў шэсця ў кола і суправаджаюць на шляху ў сталіцу.

Громадське ТБ

У пачатку ліпеня ў Цярнопальскай і Данецкай абласцях стартаваў «хрэсны ход за мір», арганізаваны УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

22 ліпеня прадстаўнікі Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі заявіў, што расійскія спецслужбы паспрабуюць выкарыстаць «хрэсны ход» для дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне, каб паглыбіць раскол у грамадстве на рэлігійнай глебе. Таксама, паводле яго слоў, спецслужбы РФ прыцягваюць да арганізацыі правакацый падчас «хрэснага ходу» асобаў з атачэння былога прэзідэнта Віктара Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031