Знайсці
21.06.2016 / 22:45РусŁacБел

Зборныя Венгрыі, Паўночнай Ірландыі, Славакіі і Харватыі гарантавалі сабе месца ў 1/8 фіналу Еўра-2016

Венгрыя — адна з сенсацый групавога турніру Еўра-2016, фота uefa.com

Зборная Славакіі забяспечыла сабе месца ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы-2016. Славакі занялі трэцяе месца ў групе В, набраўшы чатыры ачкі ў трох матчах: падапечныя Яна Козака саступілі Уэльсу (1:2), але пасля гэтага перамаглі Расію (2:1) і згулялі ўнічыю з Англіяй (0:0).

Зборныя Албаніі і Паўночнай Ірландыі таксама занялі трэція месцы ў сваіх групах, але ў паўночнаірландцаў лепшая розніца мячоў, і яны трапляюць у 1/8 фіналу.

Паколькі ў 1/8 фіналу Еўра з шасці каманд, якія занялі трэція месцы ў групе, выходзяць чатыры лепшыя, а Албанія і Паўночная Ірландыя ўжо не змогуць апярэдзіць Славакію, каманда Яна Козака ні пры якіх абставінах не выпадзе з першай чацвёркі ў зводнай табліцы каманд, якія занялі трэція месцы.

Таксама ў 1/8 фіналу выйшла Венгрыя з чатырма ачкамі.

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031