Знайсці
25.04.2016 / 16:571РусŁacБел

Памёр былы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Клаўс Зіберт

Былы старшы трэнер жаночай зборнай Беларусі па біятлоне Клаўс Зіберт памёр на 61-м годзе жыцця. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі біятлона.

БелТА

Сярод найбольш вядомых вучняў Клаўса Зіберта — трохразовая алімпійская чэмпіёнка, двухразовая чэмпіёнка свету Дар'я Домрачава, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года, шматразовы прызёр Кубка свету па біятлоне Надзея Скардзіна.

На сваёй старонцы «УКантакце» біятланістка нацыянальнай каманды Надзея Скардзіна напісала:

«Учора пайшоў з жыцця Клаўс Зіберт! Ён быў нашым супермэнам (часам мы так яго называлі). Ён быў нам і трэнерам і псіхолагам і настаўнікам і сябрам! Такім, напэўна, і павінен быць сапраўдны трэнер! Можна нават сказаць, што для мяне ён быў біятлонны тата… Наша каманда была біятлоннай сям'ёй! Гэта заўсёды застанецца ў нашых з дзяўчатамі сэрцах! Я бязмежна ўдзячная лёсу, што ён звёў мяне з гэтым чалавекам! Ён шмат чаму навучыў, і самае галоўнае, паказаў, як можна любіць жыццё і як можна любіць справу, якой ты займаешся! І магу толькі сказаць: «Дзякуй табе, Клаўс! Дзякуй за ўвесь той час, які быў з намі, вучыў нас, радаваўся, перажываў з намі, дзякуй, што ты ў нас быў! І ты ў нас ёсць, у сэрцы, у душы, у памяці! Ты наш Клаўс! Зібыч! Зібушка! Ты наш супермэн!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930