Знайсці
10.03.2016 / 19:402РусŁacБел

Мартэн Фуркад выйграў чацвёрты залаты медаль ЧС-2016 па біятлоне

Французскі біятланіст Мартэн Фуркад выйграў індывідуальную гонку на 20 кіламетраў на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Халменколене.

Фуркад дапусціў 1 (0+1+0+0) промах і на пяць секунд апярэдзіў аўстрыйца Дамініка Ландэртынгера (0+0+0+ 0). Трэцяе месца заняў яшчэ адзін прадстаўнік Аўстрыі Сімон Эдэр (0+ 0+0+0).

Адзначым, што гэта ўжо чацвёрты залаты медаль Фуркада на цяперашнім першынстве. Раней ён выйграў спрынт, пераслед, а таксама разам са зборнай Францыі першынстваваў у змяшанай эстафеце.

Для беларусаў гонка склалася не лепшым чынам. Лепшым у нашай камандзе стаў Юрый Лядаў (1+1+ 0+0), які фінішаваў 36-м. Уладзімір Чапелін (3+0+2+1) паказаў 56-ы вынік. Раман Ялетнаў (1+2+0+2) стаў 61-м, Дзмітрый Дзюжаў (2+0+1+1) - 65-м.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031