Даслаць навіну
Знайсці
31.01.2008 / 04:44 38

Гэта еднасьць?

Дрэнна, калі няма салідарнасьці паміж хрысьціянамі. Але яшчэ горш, калі салідарнасьць падмяняецца яе падробкам. Нават не проста падмяняецца, а гэтая падмена выкарыстоўваецца як шырма, каб адвесьці ўвагу ад рэчаў як раз супрацьлеглых салідарнасьці, брацтву і любві.

Дрэнна, калі няма салідарнасьці паміж хрысьціянамі. Але яшчэ горш, калі салідарнасьць падмяняецца яе падробкам. Нават не проста падмяняецца, а гэтая падмена выкарыстоўваецца як шырма, каб адвесьці ўвагу ад рэчаў як раз супрацьлеглых салідарнасьці, брацтву і любві.

Гэтымі днямі нешта дзіўнае мы назіраем у Беларусі. Вядома, што ужо не адзін год вернікі пратэстантскай царквы “Новае Жыцьцё” змагаюцца за самае простае права – права маліцца ў сваім жа набытым для гэтай мэты будынку.

Апошні час ціск на царкву збоку ўлады вельмі павялічыўся. Пастару прама пагражаюць арэштам. Вось тут было б добра паказаць еднасьць хрысьціянам розных канфесій. Улады ніколі б не пайшлі супраць усех. Яны ідуць супраць адной царквы, бо ведаюць – яе можна прыдушыць, а іншыя нават не заўважаць, ці зробяць выгляд, што не заўважылі. Яны будуць гуляцца ў “еднасьць” у сваіх “правільных” саборах. Машўляў, бачыце якая ў нас талерантнасьць у краіне, дзе хрысьціянскія канфесіі паважаюць і любяць адзін аднаго.

Вось чамусьці толькі тыя, якіх дазваляе паважаць і любіць улада.

Перад усім сьветам прыкрыем “шчыльнымі радамі” са сьвечкамі беззаконьне, якое не дазваляе людзям верыць і маліцца ў адпаведнасьці с сумленьнем.

Аляксандар Шрамко

0
Asinus / адказаць
12.02.2008 / 16:03
Казлінусу А што Вы маеце на ўвазе пад імем Бога? Габрэйскі тэтраграматон ІХВХ? Ці Тое, чым яго замянялі ў перакладах Бібліі на нацыянальныя мовы розныя лютэры, кальвіны, цвінглікі і ўсё гэтае кодла? Аллах, Ягвэ, Госпад — адзіны Бог. На гэтым пытанні спекулююць егавіты — сапраўдная таталітарная секта. А Касцёл, заснаваны Хрыстом на падмурку апосталаў, узросшы на крыві мучанікаў быў, ёсць і будзе, якія б казлінусы супраць яго не мэкалі.
0
Гарлівы / адказаць
12.02.2008 / 16:58
Казлінусы тэтраграматон замяняюць "спадаром". І не пералічыць у іх гэтых падменаў. Але ж пан Asinus здаецца, заракаўся з імі спрачацца - сапраўды бясплённа. Іхні галоўны, кажуць, часта нападпітку і на паству крые расейскім матам. Такія вось асаблівасці нацыянальнай літургіі.
0
takaja apinija u mnohich z nas / адказаць
12.02.2008 / 19:28
хвядос напiсаў(ла) Люты 12, 2008 у 1:34 Літвіны а-ля Гарлівы - гэта ідэйна блізкая зьява да нядаўна паўсталай арганізацыі " Белая Русь". Што іх яднае: - непрыхаваная непрыязь да Беларусі і беларускага, пагарда да нашага Адраджэньня. - выключная лаяльнасьць да існай улады ( прыпамінаем выказваньні Гарлівага аб недапушчальнасьці ўступленьня каталіцкай моладзі ў МФ і аб партнэрсве з уладамі). - хамскія паводзіны ў дачыненьнях з апанэнтамі ажно да прамых абраз, перакручваньне ды скрыўленьне сказанага апанэнтам ці ўвогуле прыпісваньне ім, чаго нават у іхных думках не было. - Беспадстаўная пыха і апломб, ментарскі тон носьбіта ісьціны апошняй інстанцыі. Гарлівы часта раіць злучыцца сваім адраджэнцкім апанэнтам зь "Белай Русьсю" Радзькова. Але ці бачыць ён, што сам ужо па шыю туды ўлез? Засталася зусім дробязь - фармальна замацаваць статус - кво сябра гэтай арганізацыі ды атрымаць пасьведчаньне ейнага сябра.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31