Знайсці
18.01.2015 / 03:008РусŁacБел

Кабякоў: Цэны будуць рэгулявацца, пакуль не «будзе сфарміравана разуменне і прыведзены ў адпаведнасць патрэбы з магчымасцямі»

Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў заявіў, што ўрад будзе і надалей дырэктыўна рэгуляваць цэны. Гэтыя словы прагучалі ў яго інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1» 17 студзеня.

«Жорсткі кантроль захаваецца, але ён не будзе вечным. Гэта значыць, гэта жорсткі кантроль на пераходны перыяд», — сказаў Кабякоў.

«Рынак змяніўся, сітуацыя змянілася, магчымасці змяніліся. Таму трэба ўсім падціснуцца. Для таго каб не было разбалансаванасці, будзе жорсткае часовае рэгуляванне цэнаў», — заявіў Кабякоў.

Паводле яго словаў, «як толькі будзе сфарміравана разуменне і прыведзены ў адпаведнасць патрэбы з магчымасцямі, ад такога жорсткага рэгулявання мы адмовімся».

Ён не ўдакладніў да канца, якое разуменне павінна сфарміравацца.

Дэвальвацыя рубля з прыкладна 11000 да прыкладна 15000 цягам месяца прывяла да напружанай сітуацыі на фінансавым рынку і росту цэнаў на тавары і паслугі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031