Знайсці
11.08.2013 / 10:27

Рассельгаснагляд «знайшоў кішачную палачку» ў беларускіх прадуктах

Масква шантажуе Беларусь новай гандлёвай вайной?

Бактэрыі кішачнай палачкі нібыта знойдзены ў ялавічыне і тварагу з Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Федэральнай службы Расіі па ветэрынарным і фітасанітарным кантролі.

«Пры лабараторных даследаваннях вяндліны, якая паступіла з ААТ «Барысаўскі мясакамбінат», у партыі ялавічыны, якая паступіла з ААТ «Мёрскі мясакамбінат», і ў партыі тварагу, які паступіў з прадпрыемства ААТ «Савушкаў прадукт», выяўлены бактэрыі групы кішачнай палачкі, — паведамляецца ў прэс-рэлізе Рассельгаснагляду. — Прынята рашэнне паінфармаваць дзяржаўную ветэрынарную службу Беларусі аб выяўленых выніках для прыняцця мер па выпуску прадукцыі, якая адпавядае патрабаванням бяспекі Мытнага саюза».

У мінулым Расспажыўнагляд не раз выкарыстоўваўся ў палітычных мэтах. Пад яго забарону траплялі беларускае малако, малдаўскія віны, грузінская баржомі — прадукцыя найлепшай якасці, лепшая за расійскія аналагі. Пасля ўрэгулявання канфліктаў прадукцыя адразу пераставала быць няякаснай і вярталася на расійскі рынак.

Нядаўна, як паведамлялася, Расія забараніла пастаўкі ўкраінскіх цукерак і шакаладу. Адначасова са слодычамі Масква паставіла бар’еры на шляху імпарту ўкраінскіх труб. На думку назіральнікаў, цяпер Масква хоча сарваць падпісанне дамовы пра асацыяцыю між Украінай і Еўрасаюзам.

Пытанне, ці далучыцца Беларусь да Крамля ў ціску на Украіну, мае істотнае палітычнае значэнне.

Беларусь пакуль не забараніла ўкраінскія цукеркі следам за Расіяй.

Іншы канфлікт разгортваецца ў калійнай сферы. Пасля адмовы Беларусі прыватызаваць «Беларуськалій» на выгадных для расійскага капіталу ўмовах «Уралкалій» выйшаў з адзінай трэйдарскай кампаніі з «Беларуськаліем», а расійскі ўрад запатрабаваў ад Беларусі спыніць дэмпінг на рынку калійных угнаенняў унутры Расіі.

І вось цяпер «кішачная палачка» точыць нутро «саюзных адносінаў».

Мікола Бугай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31