Знайсці
30.01.2013 / 15:561РусŁacБел

Давыдзьку перадалі «талерку»: ён можа глядзець «Белсат»

Журналісты тэлеканала «Белсат» перадалі спадарожнікавую антэну для старшыні дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзя Давыдзькі.

Днямі на сустрэчы са студэнтамі Давыдзька выказаўся у тым сэнсе, што «Белсат» «не глядзеў, але асуджаю».

На пачатку акцыі прадстаўнік «Белсата» Міхась Янчук патлумачыў, што спадарожнікавую талерку Давыдзьку дораць дзеля таго, каб ён змог глядзець праграмы «Белсата», і каб зменшыць дыстанцыю паміж каналамі.

Падарунак для Давыдзькі пакінулі ў фае будынка Белтэлерадыёкампаніі. Пасля таго як спадарожнікавую талерку перадалі, Янчук заявіў, што Беларускае тэлебачанне павінна стаць грамадскім, а не быць рупарам дзяржаўнай прапаганды.

Ён дадаў, што калі кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі хоча быць у рэчышчы падзеяў, то павінен глядзець і альтэрнатыўныя каналы.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031