Францыя змагаецца за адмену смяротнай кары ва ўсім свеце. Артыкул Мішэля Рэнеры, пасла Францыі ў Беларусі
Калі правасуддзе выкарыстоўвае тыя ж метады, што і злачынцы, гэта не ўзвялічвае чалавецтва.
Пытанне адмены смяротнага пакарання ўсё часцей узнімаецца ва ўсім свеце.
На сёння больш чым у 2/3 краін свету, а калі казаць дакладней, то ў 141 дзяржаве, не ўжываецца смяротная кара.У 97 краінах яна цалкам адмененая, яшчэ ў 8 дзяржавах не прымяняецца за агульнакрымінальныя злачынствы, а ў 36 краінах на смяротнае пакаранне накладзены мараторый.
Колькасць краін, у якіх адмаўляюцца ад смяротнай кары як вышэйшай меры пакарання павялічваецца.Ад пачатку 2012 года Манголія і Бенін ратыфікавалі Другі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, накіраваны на адмену смяротнай кары.
У ЗША яшчэ два штаты далучыліся да гэтага руху: у сакавіку Ілінойс, а ў красавіку Канектыкут. (Ён стаў сямнаццатым штатам, у якім не ўжываецца смяротнае пакаранне!)Разам з тым, ад 2011 года ў 23 краінах смяротныя прысуды былі прыведзеныя ў выкананне.
Дзесяцігоддзямі прыхільнікі і праціўнікі смяротнага пакарання актыўна абменьваюцца аргументамі «за» і «супраць».Мне здаецца, няма сэнсу паўтараць тое, што ўжо было тысячы разоў напісана. Калі казаць асабіста пра мяне, то, на мой погляд, гэта пытанне сумлення. Калі правасуддзе выкарыстоўвае тыя ж метады, што і злачынцы, гэта не ўзвялічвае чалавецтва.
З пазіцыі хрысціяніна для якога жыццё — гэта найвышэйшы дар ад Бога, ніхто і ні пры якіх абставінах не мае права яго адымаць.Паўтараю, ніхто і ніколі.
Падзеі найноўшай гісторыі паказваюць, што існаванне смяротнага пакарання ніяк не ўплывае на намеры злачынцаў здзяйсняць самыя гнюсныя і агідныя злачынствы. Беларусы гэта выдатна ведаюць.Амерыканцы таксама ніколі не забудуць 11 верасня 2001.
Летась у Марока, краіне, дзе ўсё яшчэ ўжываецца смяротнае пакаранне, быў здзейснены тэрарыстычны акт. Ён забраў жыцці васьмі французаў. Аднак сем’і пацярпелых папрасілі ў мараканскага правасуддзя не ўжываць вышэйшую меру пакарання.
Сёлета Францыя вырашыла запусціць шырокамаштабную кампанію па барацьбе за адмену смяротнага пакарання.Яна будзе асабліва актыўным гульцом на міжнародных форумах, у тым ліку пад эгідай ААН, а таксама ў рамках V Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання, які пройдзе ў Мадрыдзе ў чэрвені 2013. Выкарыстоўваючы кожную магчымасць, пры сумесных кансультацыях з еўрапейскімі партнёрамі, Францыя будзе праводзіць мерапрыемствы, скіраваныя на прыцягненне да гэтай праблемы ўвагі насельніцтва і палітычных кіраўнікоў.
Галоўная мэта амбітная і ясная: адмена смяротнага пакарання ва ўсім свеце.
0
0
0
0
0
0
Даносчыкі зараз двойчы падумаюць
 12
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Баранавічах заўважылі ката-кіроўцу ФОТАФАКТ
 5
FT: Расія плануе тэракты і дыверсіі ў Еўропе
 14
Джаан Роўлінг плануе выпусціць яшчэ шэсць кніг
 1
Расіяне на Вялікдзень ударылі па Украіне
 4
Лукашэнка хваліцца, як пабагацелі беларусы за 30 гадоў. Эканаміст тлумачыць, што тут не так
 8
У Польшчы скандал з-за даўжыні сукенкі кандыдаткі ў Еўрапарламент. Дэпутат абразіў кандыдатку – і панеслася
 16
Слава Камісаранка распавёў, як у Турцыі яму забаранілі жартаваць пра вусатага прэзідэнта
 1
Сі Цзіньпін прыляцеў у Парыж
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера