Знайсці
24.09.2012 / 18:493РусŁacБел

Фільм «У тумане» па Быкаву атрымаў прыз на «Кінашоку»

Мастацкая стужка рэжысэра Сяргея Лазьніцы па аповесьці Васіля Быкава «Ў тумане» адзначана на XXI Адкрытым фэстывалі кіно краінаў СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок-2012», які адбыўся ў Анапе.

Старшынём журы сёлета быў пісьменьнік Уладзімер Вайновіч.

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў беларускі актор Уладзімер Сьвірскі, выканаўца галоўнай ролі пуцявога абходчыка Сушчэні.

Рэжысэр фільму Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах. Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.

Фільм «У тумане» раней атрымаў прэстыжны прыз журы Міжнароднай фэдэрацыі кінапрэсы FIPRESCI на 65-м Міжнародным кінафэстывалі ў Канах, Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю імя Андрэя Таркоўскага «Люстэрка», прыз «Залаты абрыкос» на IX Міжнародным кінафэстывалі ў Ерэване і ўзнагароду Адэскага міжнароднага фэстывалю.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031