Знайсці
12.07.2012 / 17:5223РусŁacБел

У Мінску пабудуюць комплекс «ЛенiнГрад», з беларускай «і» ў назве

У гонар вуліцы Леніна, на якой размешчаны цэнтр.

У цэнтры Мінска, на скрыжаванні вуліц Леніна і Смаленскай, з'явіцца шматфункцыянальны комплекс. Інвестарам праекта выступае кампанія «ММК Інвест», якая ўжо адкрыла некалькі аб'ектаў у сталіцы.

У ГЦ «ЛенiнГрад» размесцяцца салон аўтамабіляў, крамы аўтазапчастак, бытавой тэхнікі і інструментаў, офісныя плошчы, а таксама рэстаран і паркінг на 400 месцаў.
Работы на пляцоўцы пачаліся яшчэ ў канцы 2011 года, аднак падмурак гандлёвага цэнтра ўсё яшчэ не закладзены, цяпер спецыялісты займаюцца вынасам камунікацый. Адкрыццё комплексу запланавана на 1 квартал 2014 года.

Па словах прадстаўніка кампаніі «ММК Інвест»,

было некалькі варыянтаў назвы комплексу, аднак спыніцца вырашылі менавіта на назве "ЛенiнГрад» з беларускай «i». У гонар вуліцы Леніна, на якой размешчаны цэнтр.

Realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031