Знайсці
02.07.2012 / 18:0024РусŁacБел

Яшчэ адзін помнік кіраўніку УПА ва Украіне

Сродкі на манумент у Калушы ахвяравалі 2500 чалавек.

2,5 тысяч чалавек, 83 арганізацыі і райсаветы сабралі 490 тысяч грывень (каля 60 тысяч даляраў) на помнік кіраўніку Украінскай паўстанцкай арміі Раману Шухевічу. На адкрыццё помніка прыехаў сын Шухевіча, Юрый. Асвячалі помнік праваслаўны мітрапаліт і ўніяцкі япіскап.

Раман Шухевіч правёў у падполлі пры немцах і пры саветах 7 гадоў. Загінуў у 1950 годзе ў вёсцы Белагоршча пад Львовым: яго атачылі савецкія мгбісты, ён не здаўся жывым.

У часы прэзідэнцтва Віктара Юшчанкі Шухевічу было нададзена званне Героя Украіны.

МБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031