Знайсці
17.06.2012 / 17:5721РусŁacБел

«Падарожжы ў Еўропу»: танна і без візы

Беларусаў прывучаюць да еўрапейскасці праз вандроўкі.

Каб наведаць Еўропу, не абавязкова мець шмат грошай і шэнгенскую візу. «Падарожжы ў Еўропу», якія ладзяць «Еўрапейскі клуб», «Будзьма» і «Таварыства аховы помнікаў», адкрываюць вандроўнікам Беларусь еўрапейскую, малавядомыя мясціны нашай краіны.

У суботу адбылася вандроўка па гістарычнай Дзісеншчыне. Экскурсаводам быў Антон Астаповіч, старшыня «Таварыства аховы помнікаў».

На рахунку Астаповіча некалькі соцень вандровак. Падаецца, гэты чалавек можа распавесці «біяграфію» любога беларускага помніка.

Ці ведалі вы, што аўтар «Пунцовых ветразяў» Алянсандр Грын мае беларускія карані?
Яго сваякі пахаваныя ля касцёла ў вёсцы Задарожжа. А з Глыбоччыны паходзіць польскі пісьменнік Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Паводле яго рамана быў зняты Ежы Гофманам у 1982 г. культавы ў савецкі час фільм «Знахар».

Як клічуць у народзе губернатара Віцебшчыны? Хто такія мэр Лужкоў і «дойч-марачкін»?
У экскурсіях Астаповіча «сухая» гісторыя ажывае, на кожны помнік знойдзецца свой анекдот.

Багата ў краязнаўцы і гісторый з уласнага жыцця. Напрыклад, як ратаваў царкву ад бацюшкі, калі той дадумаўся «упрыгожыць» гістарычны будынак сайдынгам.

У Германавічах вандроўнікі наведалі ўнікальны прыватны музей Ады Райчонак. Цікава было даведацца, што пляменнік мітрапаліта Кандрусевіча – мастак. У музеі ёсць некалькі яго карцін.

А ў Дзісне, самым маленькім горадзе Беларусі, нечакана для ўсіх экскурсаводам стаў мясцовы жыхар Пятро Баговіч.

Як кажа Астаповіч, людзі, якія цікавяцца гісторыяй, лёсам Бацькаўшчыны, «лакаматывы» беларушчыны.

«Хай іх лічаць дзівакамі, хай з іх, бывае, смяюцца. Але за імі ўсё цягнецца».

Аксана Рудовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031