Знайсці
28.05.2012 / 16:322РусŁacБел

Фестываль Kilkim Žaibu запрашае беларусаў у Літву і прапануе бясплатныя візы

Штогадовы Балтыйскі фестываль хэві-метал і фольк-музыкі Kilkim Žaibu 13-ы раз пройдзе ў Літве 22–24 чэрвеня 2012.

Канцэпцыя фестывалю сумяшчае экстрэмальныя формы рок-музыкі са старадаўнім фальклорам і акцэнтамі на гісторыі Балтыі, і на знак павагі да старажытных народных традыцый гэта адбудзецца ў дні сонцастаяння.

Прапанова для грамадзян Беларусі

Kilkim Žaibu пашырае кола гледачоў і запрашае беларусаў здзейсніць падарожжа ў госці да суседзяў і пазнаёміцца са старажытнай культурай балтаў. Наяўнасць мяжы заўсёды ўскладняе жыццё вандроўнікам, таму Kilkim Žaibu робіць сур’ёзны крок насустрач беларускім гледачам: па квітку на фестываль можна атрымаць візу бясплатна!

Kilkim Žaibu — найстарэйшы фестываль у Балтыйскім рэгіёне. Кожны год арганізатары ўдасканальваюць і прапануюць гледачам усё цікавейшую праграму — сёлета выступіць 30 гуртоў з 11 краін.

Акрамя канцэртных выступаў на фестывальнай пляцоўцы (маляўнічае месца на беразе возера, меней чым за 100 км ад Балтыйскага мора) прадугледжаная маса атракцыёнаў, кірмаш народных рамёстваў «Старадаўняя вёска», язда на конях і выступы ваенна-гістарычных клубаў, танцы ля вогнішчаў і старадаўнія сілавыя гульні для мужчын, кінатэатр пад адкрытым небам, дыскатэка. Таксама Kilkim Žaibu ўнесены ў маршрут традыцыйнага мотапрабегу байкераў Літвы.

Легендарны беларускі гурт Gods Tower таксама выступаў на фэсце, а сёлета Беларусь прадставяць гурты Znich і Litvintroll.

Кошт квітка для Беларусі — ад 330 да 390 тыс. беларускіх рублёў. Колькасць квіткоў абмежаваная! Квіткі ў Беларусі прадаюцца праз агента фестывалю. Інфалінія: +37525 6 169 179 (штодзень з 10:00 да 20:00), www.backstage.by.

Болей інфармацыі пра фармат і месца базавання фэсту, спіс гуртоў, прапановы па транспарце і парадку атрымання віз — на сайце фэсту. Таксама vkontakte ёсць суполка для наведнікаў па абмеркаванні фестывальных пытанняў і пошуку спадарожнікаў для падарожжа ў Літву.

generation.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930