Знайсці
17.05.2012 / 13:231РусŁacБел

Botanic Project праспявае «Снайпера» па-беларуску

Вядучая рэгі-каманда краіны абвяшчае конкурс на найлепшы пераклад песні.

Вядучая рэгі-каманда краіны абвяшчае конкурс на найлепшы пераклад сваёй песні «Снайпер». «Нібы тут вядзецца пра маладога жаўнерыка, які насуперак сваім жаданням вымушаны ваяваць ды забіваць, але тутсама прыводзіцца алегорыя з нашым сучасным думаючым чалавекам. Чалавекам менавіта з нашай краіны», -- кажа пра сваю песню Клім Малажавы.

Botanic Project — адзін з самых актыўных канцэртуючых калектываў Беларусі. Каманда выступае пастаянна і даволі часта выязджае ў туры. Нядаўна музыкі ездзілі з выступамі па Прыбалтыцы. Увесну яны прадставілі на вялікім сольным канцэрце ў Мінску свой новы альбом «Реанимация», ужо трэці ў дыскаграфіі. «Батанікаў» часта называюць вядучай рэгі-камандай краіны. Адзін з вакалістаў Андрэй «Кешман» Багамолаў кажа, што стаўленне да такога азначэння ў музыкаў спакойнае: «У прынцыпе і рэгі-каманд у нашай краіне зусім няшмат. Мусіць вылучаюцца дзве – наша ды “Адыс Абеба”. Аб’ектыўна яны з'яўляюцца флагманамі беларускага рэгі-руху. І мы вельмі радыя, што маем такі статус, да якога ішлі не адзін год. Спадзяемся планку не апускаць».

Другі вакаліст каманды Клім Малажавы просіць не дзівіцца таму, што яны вырашылі граць рэгі – у кірунку, што не надта ўласцівы як для нашай не заўсёды цёплай і ветлівай краіны. «Гісторыя сведчыць, што музыка рэгі лепш за ўсё прарастае ў краінах, дзе падавалася б, ня самая ўрадлівая глеба для гэтага. Мяркую, што

інтарэс да "слабай долі" выклікаюць суворыя палітычныя рэжымы, галеча ды культурны застой, бо рэгі ў першую чаргу музыка пратэсту, музыка нязгоды з навакольным светам,
а не “донтворыбіхэпі” з песнямі пра лета, сонца ды бяздумны пазітыў, што мяжуе з амёбным дэбілізмам».

Усе тры альбомы ў Botanic Project – расейскамоўныя, хоць музыкі кажуць, што неаднойчы думалі пра запіс трэкаў па-беларуску.

«Нам вельмі прыемна, што ў Беларусі засталося так шмат гуртоў, якія пяюць менавіта на роднай мове, радуе новая хваля патрыятычна настроеных артыстаў. Мы заўжды падтрымлівалі гэты рух і самі запяём па-беларуску абавязкова», --
кажуць Клім і Кешман. І каб не быць галаслоўнымі абвяшчаюць праз Tuzin.FM конкурс на найлепшы пераклад адной з сваіх каронных песень, якая завецца «Снайпер».
«Падсэнсаў менавіта ў гэтым творы даволі шмат,
- кажа Клім. – Нібы тут вядзецца пра маладога жаўнерыка, які насуперак сваім жаданням вымушаны ваяваць ды забіваць, але тутсама прыводзіцца алегорыя з нашым сучасным думаючым чалавекам. Чалавекам менавіта з нашай краіны. Хапае тут сарказму на адрас тых, хто адпачывае на Гоа, з нагоды сыраядзення ды праваслаўя, пра тое, што гэта не так важна, як скажам тое, што “медаль за адвагу замест байца атрымала смерць”».

Свае творчыя пераасэнсаванні можна дасылаць да 12 чэрвеня на адрас [email protected] з абавязковай пазнакай у тэме «Конкурс перакладаў».
Аўтара лепшага перакладу чакаюць падарункі ад музыкаў і «Тузіна Гітоў».

Botanic Project – Снайпер

(музыка – К.Малажавы і А.Багамолаў, словы – К.Малажавы)

Во мне живёт снайпер-простой белорусский герой
Он помнит, как ярко горел в глазах наших предков огонь
Мы серые будни зажали в огромный кулак
Летим на Карибы, брат, на Гоа философский бардак
Стреляйте рабы, ваши души замёрзнут в раю
Отдел по какой-то борьбе запретил петь песню мою
А дома тепло, но в гостях я увижу себя
На наши подлодки опять забыли купить якоря.

Снайпер ждёт приказ, нелегко ему сейчас,
Нет ни боли, нет любви, лишь точка краснеет вдали
Снайпер ждёт ответ почему в 17 лет
Нет ни страха, нет вины, лишь хохот чужой войны

Во мне живёт странник, простой бородатый мужик.
И спят сыроеды опять им снится кровавый шашлык
Закончилась песня, но осталось чуть-чуть вискаря
Вдова загуляла, ой, её душу уносят моря
Всё кончится плохо для всех кроме деток индиго
Не ищи меня сестра в плену православного иго
А помнишь как раньше мы хотели с тобой постареть
Медаль за отвагу вместо бойца получила смерть.

Усе альбомы каманды можна спампаваць на афіцыйным сайце гурту.

Ужывую Botanic Project можна будзе пачуць 30 чэрвеня на хутары Шаблі. Гурт будзе адным з хэдлайнэраў фэсту «ПІКНІК.BY».

Tuzin.fm

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031