Знайсці
01.05.2012 / 12:025РусŁacБел

Удзельніцам конкурсу прыгажосці ў Тайвані забаранілі каханне

Удзельніцы найбуйнейшага конкурсу прыгажосці ў Тайвані маюць падпісаць кантракт аб тым, што не стануць палюбоўніцамі жанатых мужчын. Хто парушыць умовы кантракту, будзе дыскваліфікаваны.

Пагадненне будзе дзейным на працягу года. Арганізатары хваляцца, што новае правіла накіравана на «захаванне сем'яў». «Мы ніколі не рабілі гэтага раней, але сёлета вырашылі ўвесці такое правіла. Трэба ўмець адмовіць мужчыну», — кажа арганізатарка конкурсу.

Незвычайнае рашэнне было прынята на тле актыўнага абмеркавання ў грамадстве пазашлюбных сувязей знакамітасцяў.

Праўда, ніхто не ведае, якім чынам будуць сачыць за выкананнем умовы кантракту. Мусіць, спадзяюцца на таблоіды і блогераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера