Знайсці
20.04.2012 / 16:0316РусŁacБел

Беларуская топ-мадэлька стане першай лэдзі англійскай прэм'ер-лігі

Яна — каралева з каралеваў, і хутка вы — каманды прэм’ер-лігі — убачыце яе на сваім стадыёне.

Яна — каралева з каралеваў, і хутка вы — каманды прэм’ер-лігі — убачыце яе на сваім стадыёне,
папярэджвае брытанская The Sun.

23-гадоваятоп-мадэль з Беларусі Каця Зінгарэвіч (Кацярына Даманькова) — жонка новага ўладальніка футбольнага клуба «Рэдынг», расійскага бізнэсоўца Антона Зінгарэвіча. Футбалісты з Беркшыра атрымалі павышэнне напярэдадні (яны заваявалі пуцёўку ў прэм’ер-лігу, вяртаючыся туды пасля некалькігадовай адсутнасці).

Але фатаграфіі кажуць пра тое, што сапраўдная прыгажосць жыве па-за межамі поля. У 17 гадоў школьніца з Мінска Каця Даманькова заняла першае месца на нью-ёркскім конкурсе прыгажосці.

Цяпер яна працуе мадэллю ў самай папулярнай кампаніі па продажы жаночага бялізны Victoria’s Secret.
Супермадэль з Беларусі пастараецца, каб знаходжанне «Рэдынга» ў прэм’ер-лізе было яркім і доўгім — для гэтага ў яе ўсё ёсць.

Паводле Postimees

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера