Знайсці
18.04.2012 / 13:2861РусŁacБел

Скарлет Ёхансан прызналася ў сваім беларускім паходжанні

«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі» — паведаміла яна на прэзентацыі «Мсціўцаў».

«Мая сям’я паходзіць з Мінска, з Беларусі. — расказала акторка на прэс-канферэнцыі ў Маскве. — Мая маці вельмі хвалявалася, калі мы ляцелі ва Усходнюю Еўропу», — кажа актрыса. У Беларусі Ёхансан яшчэ ніколі не бывала.

Скарлет Ёхансан прыляцела ў Маскву на прэм’еру фільма «Мсціўцы», у якім выканала ролю расейскай Наташы Раманавай, па мянушцы Чорная Удава.

Па словах актрысы, яе зацікавіў вобраз расейскай шпіёнкі, не ў апошнюю чаргу дзеля яе каранёў.

«Мне было вельмі цікава сыграць Чорную Удаву яшчэ раз», — кажа Ёхансан, якая ўвасобіла вобраз расейскай шпіёнкі ў фільме «Жалезны чалавек — 2».
«Мсціўцы» маюць падобны сюжэт, заснаваны на серыі коміксаў. Група супергерояў мусіць ратаваць свет ад невядомага ворага.

Скарлет Ёхансан нарадзілася ў 1984 годзе, у сям’і архітэктара Крыстэна Ёхансана і Мэлані Слоўн, якая паходзіць з беларускіх яўрэяў.

Найбольш вядомыя ролі Ёхансан выканала ў фільмах «Цяжкасці перакладу» «Чорная архідэя», «Сенсацыя».
Цяпер у фільмаграфіі актрысы болей за 30 фільмаў. Акрамя кіно, Ёхансан яшчэ спявае і выступае ў ролі мадэлькі.

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031