Знайсці
14.04.2012 / 00:5315РусŁacБел

Мужчыны і жанчыны маняць наконт сэксуальнага жыцця па-рознаму

Першы полавы акт у большасці сучасных беларусак здараецца раней за 17–18 гадоў. Аднак жанчыны не схільныя ў тым прызнавацца, каб не выглядаць разбэшчанымі, кажуць сэксолагі. У той жа час сярэдні беларускі мужчына ўпершыню пазнае жанчыну пасля 20 гадоў. Але пры апытаннях яны таксама хлусяць, заніжаючы ўзрост ініцыяцыі, каб рабіць уражанне дасведчаных.

Сацыялогія не спрацоўвае таксама ў пытанні пра частасць заняткаў сэксам. Сэксолагі выявілі, што дэклараваная частасць не супадае са звесткамі пра лічбы продажаў прэзерватываў. Устаноўлена, што кандомамі карыстаюцца прыкладна ў палове сэксуальных кантактаў. Калі сыходзіць з аб’ёмаў продажу прэзерватываў, сярэдні еўрапеец — не толькі беларус — займаецца сэксам усяго 1–4 разы на месяц. Людзі ў пастаянных парах і на піку актыўнасці — больш. Людзі без параў і старэйшыя — зусім мала.

А вось мала хто прызнаецца, што рэальнага сэксу ў нашым жыцці так няшмат.

Сямён Цыбульскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031