Знайсці
13.02.2012 / 15:549РусŁacБел

Ванда ганарыцца мужам

«ГООООЛ!!! Маё каханне!!!! Максі! Ты — найлепшы! Ты — найлепшы, каханне маё! Forza Milano!».

Кар’ерны рост аргенцінскага форварда Максі Лопеса заслугоўвае ўвагі. У 2009 г. ён выступаў за цяпер няісную «Маскву», а цяпер абараняе колеры італьянскага гранда «Мілана». І шчыруе — у мінулую суботу ён забіў гол у звышважным матчы з «Удынэзэ». «Расанеры» дзякуючы намаганням аргенцінца перамаглі і выйшлі на першы радок у турнірнай табліцы чэмпіянату Італіі, апярэдзіўшы «Ювентус».

Жонка Максі Лопеса мадэль Ванда Нара мужам ганарыцца. «ГООООЛ!!! Маё каханне!!!! Максі! Ты — найлепшы! Ты — найлепшы, каханне маё! Forza Milano!», — напісала Ванда пасля бенефісу мужа ў матчы з «Удынэзэ».

Нара ў Мілане жыве добра. Муж забівае, модных буцікаў — заваліся, горад — прыгожы. «Мілан выдатны» — сцвярджае Ванда. Калі Максі Лопес працягне гуляць у тым жа духу, што і зараз, любавацца прыгажосцямі сталіцы моды ёй давядзецца яшчэ доўга.

gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера