Знайсці
07.12.2011 / 16:258РусŁacБел

Міхалок заклікае ўсіх расціць вусы

«Ляпіс Трубяцкой» ладзіць у Маскве канцэрт-акцыю «Новы год па-беларуску».

У ноч з 31 снежня на 1 студзеня гурт «Ляпіс Трубяцкой» вырашыў зладзіць канцэрт-акцыю «Новы год па-беларуску». Акром уласна каманды Сяргея Міхалка, якая выканае песні з сваёй праграмы «Грай», у навагоднюю ноч выступяць яшчэ шэраг беларускіх выканаўцаў. Імпрэза пройдзе ў вялікім маскоўскім клубе P!PL і будзе прысвечана «ўсім беларусам і спачуваючым». Дрэс-код на вечарыну ўведзены забаўны — вусы. «Мы ўсе расцім вусы. Хочам забраць гэты сымбаль сабе», — кажа прадусар «Ляпісаў» Яўген Калмыкоў.

«Спачатку думалі ў сямейным коле адзначыць, а потым вырашылі зрабіць вялікі рок-канцэрт на Новы год», — кажа Калмыкоў. Для гэтых мэтаў музыкі бяруць вялікі рок-клуб у Маскве P!PL, які змяшчае да 2000 чалавек. Тут у ноч з 31 снежня на 1 студзеня «Ляпісы» зайграюць сваю праграму «Грай». Разам з імі на сцэну выйдуць Лявон Вольскі сольна і з праектам «Крамбамбуля», гурт Pomidor/off, а таксама DJ Papa Bo. Акцыю вырашана назваць «Новы год па-беларуску» ды ўвесьці дрэс-код — вусы.

«Мы ўсе росцім вусы. Хочам забраць гэты сымбаль сабе. Таму просім усіх нашых гасьцей таксама адрасціць вусы да Новага года. Лявон, вось, паабяцаў, напрыклад», — усміхаецца Яўген Калмыкоў. На прызнанне прадусара, «Ляпіс Трубяцкой» з вялікім задавальненнем зрабіў бы падобны канцэрт у Мінску, але з вядомых прычын гэта немагчыма. У так званым «чорным спісе» разам з «Ляпісамі» знаходзіцца таксама гурт «Крамбамбуля». «Але я пэўны, што калі-небудзь мы адзначым Новы год вялікім канцэртам у Мінску», — дадае Яўген.

Цікава, што «Ляпіс Трубяцкой» ужо сустракаў Новы год на сцэне. 31 снежня 2009 году музыкі давалі вялікі канцэрт у маскоўскім клубе IKRA.

«Тузін Гітоў»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930