Знайсці
28.11.2011 / 12:2310РусŁacБел

Вакаліст БІ-2 — унук Аркадзя Куляшова?

Але цікавай беларускамоўнай песні для выканання гурт «пакуль не знайшоў».

Расійскія рокеры беларускага паходжання, удзельнікі гурта БІ-2, не забыліся беларускую мову, нягледзячы на тое, што з’ехалі з Беларусі шмат гадоў таму.
Пра гэта яны расказалі 27 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Сустрэча з журналістамі прайшла перад канцэртам у Палацы спорту, на якім БІ-2 прадставілі свой новы альбом Spirit.

Як прызналіся музыкі, гаварыць па-беларуску ім складана, але «разумець — разумеем». Былы беларус Шура, цяпер грамадзянін Аўстраліі, падзяліўся з журналістамі гісторыяй пра тое, як яму ўдалося ў свой час у вучылішчы атрымаць «выдатна» па беларускай мове і літаратуры.

«У Лёвы, дзякуючы яго дзеду, Аркадзю Куляшову, вядомаму беларускаму паэту, была дома багатая бібліятэка. Я перыядычна ў яго тырыў кніжкі і прыносіў настаўніцы па беларускай як хабар»
, — расказаў Шура. Паколькі кнігі былі з аўтографамі аўтараў, настаўніца высока ацаніла веды будучага рокера.

На пытанне, чаму ні ў адным з васьмі студыйных альбомаў у БІ-2 няма песняў на беларускай мове, музыкі адказалі, што

пакуль «не знайшлося песні на беларускай мове, якая зацікавіла б гурт».
«Сам я не пішу песні на беларускай мове. Не разглядаліся такія варыянты, таму што нічога вартага не было», — заявіў Лёва.

Па словах удзельнікаў БІ-2, выступаць у родным горадзе — вялікая адказнасць.
«Нервы сваволяць, — прызнаўся Лёва. — Сёння да нас прыйдзе вельмі шмат сяброў. Для арганізатараў наш выступ у Мінску — заўсёды галаўны боль. Як правіла, білетаў 100 трэба вылучыць на нашых сяброў. Ёсць некалькі гарадоў, такіх як Мінск, Бабруйск, Ерусалім, Тэль-Авіў, Рыга, дзе ў нас вельмі шмат сяброў».

Новы альбом Spirit, які БІ-2 прывезлі ў Мінск, стаў першым альбомам гурта, што выйшаў не на традыцыйных CD-носьбітах. БІ-2 выклалі яго ў інтэрнэце, на сайце сацыяльнай сеткі «Планета», без падтрымкі якіх-небудзь лэйблаў. Створаная ў 2011 годзе як альтэрнатыва традыцыйнаму фармату CD і дзейнасці музычных піратаў, «Планета», па словах БІ-2, ставіць сваёй мэтай сабраць у адным месцы ўсю інтэлектуальную ўласнасць расійскай музыкі і даступна данесці яе да шырокіх мас. У сувязі з гэтым БІ-2 прапанавалі меламанам зарэгістравацца на «Планеце», каб легальна слухаць і спампоўваць музыку, а таксама ўдзельнічаць у дыскусіях з яе аўтарамі.

Удзельнікі БІ-2 таксама расказалі пра свой новы радыёпраект «Субстанцыя». «Наша праграма «Ідэалогія» на радыё «Максімум» спыніла сваё існаванне, пакінуўшы незапоўненую прастору і ў эфіры, і ў нашым сэрцы. Пакуль радыё «Субстанцыя» існуе толькі ў інтэрнэт-фармаце, але мы спадзяемся, што летам наступнага года ўжо будзе fm-вяшчанне», — сказаў Лёва.

У завяршэнне прэс-канферэнцыі музыкі назвалі імя пераможцы конкурсу на прызы групы ў спаборніцтве на найлепшыя вершы да музыкі з іх кампазіцыі «Слізкія вуліцы» — два квіткі на канцэрт групы выйграла Эльза Бабук.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930