Знайсці
03.11.2011 / 11:5413РусŁacБел

Мінская прастытутка пакінула кліентаў і без задавальнення, і без грошай

Крымінальная справа за махлярства распачата ў Партызанскім РУУС Мінска ў дачыненні да 23-гадовай жыхаркі сталіцы.

Мінская прастытутка падманула двух сваіх кліентаў. Папярэдзіўшы, што бярэ за паслугі 100 даляраў у гадзіну, каля свайго дома яна папрасіла разлічыцца загадзя і паднялася да сябе, паабяцаўшы вярнуцца праз пяць хвілін.

Аднак, зайшоўшы ў кватэру, адправілася спаць.

Прачакаўшы прастытутку больш за гадзіну, кліенты зразумелі, што іх падманулі, і патэлефанавалі ў міліцыю.

На наступную раніцу яе затрымалі. Свой учынак яна аргументавала тым, што вельмі стамілася і не хацела «працаваць», а прысабечыўшы грошы, спадзявалася, што пацярпелыя не будуць звяртацца ў міліцыю. Дарэчы, свайму маладому чалавеку яна казала, што па начах працуе круп’е ў казіно.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031