Знайсці
20.09.2011 / 08:1635РусŁacБел

Анатоль Івашчанка. Перамен!

Пераклад з Віктара Цоя.

Заміж святла – выцвіласьць шкла,
замест агню – дым.
У сетцы календара выкрасліць дзень.
Чорнае сонца згарае датла,
дзень дагарае з ім.
На расплаўлены горад падае цень.

Прыспеў.

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! – просяць вочы святла.
Ў нашым рогаце, ў нашых слязах і ў пульсацыі вен…
Перамен! Чакай перамен.

Электрычнасць і ўночы працягвае дзень,
і з запалкамі зноў заняпад,
але ў кухні сіняй каронай гарыць газ.
Цыгарэты ў руцэ,
чай на стале –
дужа просты расклад.
І больш нічога не трэба – ўсё знаходзіцца ў нас.

Прыспеў.

Зоркім вокам ніхто не пахваліцца з нас
і умелымі рухамі рук.
Нам няе трэба таго, каб адно аднаго паважаць.
Цыгарэты ў руцэ,
чай на стале.
Кола замкнулася тут.
І вось нам становіцца страшна нешта змяняць.

Прыспеў.

Перамен! – прагнуць сэрцы здаўна.
Перамен! – просяць вочы святла.
Ў нашым рогаце, ў нашых слязах і ў пульсацыі вен
Перамен! Чакай перамен.
Пе-ра-мен! Прага да перамен.

viershnick.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031