Знайсці
20.05.2011 / 18:0514РусŁacБел

Пасля абеду пятніцы рубель стаў расці

Курс даляра пры безнаяўных пазабіржавых аперацыях апусціўся да 7000—7500 з ранейшага максімуму 8000—8800. У Вільні наяўны рубель таксама моцна падрос.

Курс даляра пры безнаяўных пазабіржавых аперацыях апусціўся да 7000—7500 з ранейшага максімуму 8000—8800. У той жа час курс даляра на чорным рынку наяўнай валюты захаваўся на ўзроўні 5500—6000, характэрным для аўторка—чацвярга.

У Вільні рубель таксама моцна падрос. Увечары даляр можна было прадаць за 4870 рублёў (яшчэ ўранку 5300), купіць за 6460 рублёў (яшчэ ўранку 6850).

Курс у абменніках застаўся на ўзроўні 4500 рублёў. Банкі не маюць смеласці выставіць курс, вышэйшы за «рэкамендацыю» Нацбанка. Па такім курсе набыць валюту ўсё яшчэ немагчыма. На інтэрнэт-форумах пішуць, што, магчыма, ад панядзелка Нацбанк уздыме мяжу дазволенага.

Нагадаем, што афіцыйны курс даляра, які ўсталёваецца Нацбанкам, складае 3 145 рублёў. Ён заніжаны ў параўнанні з рэальным, які выкарыстоўваецца насельніцтвам і прадпрыемствамі, на 60–150%.

Учора міністр фінансаў Расіі заявіў у Мінску, што крэдыт ад ЕўрАзЭС складзе ўсяго мільярд даляраў і будзе выдзелены не раней за чэрвень. Акрамя таго, умовай яго выдачы будзе драконаўскі план эканоміі.
Ён прадугледжвае скарачэнне бюджэтных выдаткаў і прыватызацыю гігантаў беларускай прамысловасці ці інфраструктуры — апошнія на выбар Мінска.

Рашэнне аб далейшых дзеянняў будзе прымаць, трэба меркаваць, асабіста Аляксандр Лукашэнка. Дагэтуль фактычна ён марудзіў.

Рэзкае падзенне рубля на чорным і безнаяўным рынках адбылося за мінулыя сем дзён, пасля таго калі стала ясна, што крызіс будзе насіць працяглы характар.

Курсы рэальнага рынку мяняецца некалькі разоў на дзень. Такое працягнецца да тае пары, пакуль Нацбанк не вернецца да валютных інтэрвенцый.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031