Знайсці
10.03.2011 / 12:4610РусŁacБел

Канцэрт «Ляпісаў» у Гомелі адмянілі з-за... аншлагу

Увечары 9 сакавіка ў афіцыйнай групе гомельскага канцэрта «Ляпіса Трубяцкога» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» арганізатары паведамілі пра адмену падзеі.
Паводле даступнай інфармацыі, канцэрт быў «адкладзены на нявызначаны тэрмін з прычыны негатоўнасці манежа прыняць столькі людзей».

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» планаваў выступіць у лёгкаатлетычным комплексе «Дынама» 13 сакавіка ў рамках туру ў падтрымку свежага альбома «Весёлые картинки». 4 сакавіка ўжо паведамлялася, што канцэрт у Гомелі пад пагрозай зрыву. У адміністрацыі комплекса «Дынама» паведамілі, што каля тыдня таму супрацоўнікі МНС праводзілі праверку пажарнай бяспекі будынка і вынеслі шэраг прадпісанняў.

Як раней паведамлялася, мэнэджмент групы прадбачыў такое развіццё падзей. «Паводле нашай інфармацыі, канцэрт сапраўды пад пагрозай зрыву, — сказаў Зміцер Безкаравайны ў эфіры праграмы «Другі план «TUT.BY-ТБ. — Арганізатарам канцэрту — Гомельскаму гарадскому цэнтру культуры — паступіла неафіцыйнае распараджэнне з мэрыі горада. Наколькі мне вядома, цяпер ГЦК рыхтуе афіцыйнае абгрунтаванне прычыны адмены канцэрту. Хутчэй за ўсё, гэта будуць якія-небудзь надзвычайныя тэхнічныя абставіны альбо звязаныя з МНС».

Практычна на ўсіх FM-станцыях Беларусі, калі не на ўсіх, гурт знялі з ратацыі на нефармальны загад службоўцаў, паведаміў Зміцер Безкаравайны. Раней у інтэрнэце з’явілася адсканаваная копія нібыта спісу аб забароне на ратацыю ў беларускіх электронных СМІ некаторых гуртоў і артыстаў. У спісе былі і «Ляпісы».

ale.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930