Знайсці
02.07.2010 / 13:58РусŁacБел

Касьба пад Палонкай

28 чэрвеня, у 350‑ю гадавіну бітвы пад Палонкай, на яе месцы прайшла святочная імпрэза. Спачатку ўдзельнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця і скасілі траву ля памятнага каменя‑валуна.

28 чэрвеня, у 350‑ю гадавіну бітвы пад Палонкай, на яе месцы прайшла святочная імпрэза.

Спачатку ўдзельнікі прыбралі тэрыторыю ад смецця і скасілі траву ля памятнага каменя‑валуна. Затым краязнаўцы Віктар Сырыца і Міхась Бернат расказалі пра гісторыю бітвы, баранавіцкія паэты Алесь Корнеў, Янка Збажына і Іван Лагіновіч прачыталі вершы, прысвечаныя нашым ваярам. Вялікае ўражанне на прысутных зрабіў выступ рыцарскага клубу «Шляхецкая застава».

На заканчэнні мерапрыемства патрыятычныя песні спявалі Галіна Ярашэвіч і Алесь Грыцавец, а саксафаніст Валер Шыла падараваў прысутным чароўныя гукі паланэза «Развітанне з радзімай» Міхала Клеафаса Агінскага.

Баранавіцкая грамадскасць некалькі разоў усталёўвала на месцы бітвы памятны знак. Раённае кіраўніцтва падымала лямант. Маўляў, прыведзяце да таго, што Расея адмовіцца пастаўляць Беларусі нафту і газ. Помнік, асвечаны царквою і касцёлам, руйнавалі ўначы «невядомыя».

У царскі і савецкі час катэгарычна забаранялася гаварыць і пісаць пра перамогі над маскоўскім царом. Сёння, дзякуй Богу, наша дзяржава пазбаўляецца плебейства і комплексаў «малодшага брата» не толькі ў сацыяльна‑эканамічнай, палітычнай сферах, але і ў адзнаках сваіх гістарычных падзей.

Віктар Сырыца, старшыня Баранавіцкай Рады ТБМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031