Знайсці
18.06.2010 / 10:03РусŁacБел

Двайны капец Бруса Уіліса

«Двайны КОПец» Кевіна Сміта — камедыйны баявік, у якім зусім не да смеху.

Двайны КОПец (Cop Out)

ЗША, 2010, каляровы, 107 хв.

Рэжысёр: Кевін Сміт

Ролі выконваюць: Брус Уіліс, Трэйсі Морган, Хуан Карлас Хернандэз, Коры Фернандэз

Жанр: Камедыйны «напарніцкі» баявік

Адзнака: 2,5 (з 10)

Два сябры-паліцэйскія рэдкія ёлупні, якія вечна трапляюць у дурныя сітуацыі. У дадатак героі ўвязваюцца ў прыгоды з наркамафіяй, прыгажуняй — і дарагой бейсбольнай карткай. Кепска будзе!

Карціна Кевіна Сміта — гэта двайны капец Бруса Уіліса.
Мы любім Уіліса, як «ударнага» героя баевікоў з добрым пачуццём гумару.

У гэнай карціне з пачуццём гумару ў Бруса Уіліса — не бліскуча, нягледзячы на натужлівыя камікаванні і недарэчнасці. А ягоны герой — суцэльная цямця-лямця, няздольны нават адсвяткаваць вяселле дачкі.

Затое энэргічны напарнік Уіліса — Трэйсі Морган захлынаецца слінамі й камедыйным пафасам.
Ён носіцца па вуліцам, замаскаваны пад мабільны тэлефон, крычыць і мітусліва ўвасабляе на экране паліткарэктную афраамерыканскую тэму.

А вось лацінаамерыканцам дасталося: яны моляцца толькі каб застрэліць ворага, крыжык носяць як флэшку з бандыцкаю інфармацыяй, і, увогуле, псіхапаты.

Пара ўдалых сцэнак: тэлефон-мурын і пагоня на могілках, пара ўдалых жартаў, якія нават не ўзгадаеш.

І гэта ўсё.

Кевін Сміт, аўтар зубадрабільных і пацешных «Клеркаў», зняў невядома што.

Брус Уіліс — улез у невядома што.

Не, таварышы… Гэта поўны — «двайны капец».

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031