Знайсці
06.06.2010 / 23:201РусŁacБел

Аляксею Дудараву споўнілася 60

Знакаміты беларускі драматург перайшоў чарговую жыццёвую мяжу 6 чэрвеня.

Дудараў — аўтар п’есаў «Выбар», «Парог», «Вечар», «Радавыя», «Князь Вітаўт», «У прыцемках».

Ён нарадзіўся ў вёсцы Кляны, што пад Дуброўнам, на самым усходзе Беларусі. Паходзіў ён з адной тых рэдкіх усходнебеларускіх сем’яў, у якіх у вайну выжалі і бацька, і маці. Праз бацьку-франтавіка і аднавяскоўцаў, ён упітаў у сябе ваенны эпас, і вайна стала моцнай тэмай Дударава-драматурга.

Паводле ягонага сцэнара быў зняты папулярны фільм «Белыя Росы».

Дудараў кіруе Саюзам тэатральных дзеячоў Беларусі, а ў свой час быў адным з заснавальнікаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі. У свеце мастацтва Дудараў быў прынцыповым прыхільнікам беларусізацыі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930