Знайсці
28.05.2010 / 10:31РусŁacБел

Кіно на выходных: «Мільянер з трушчобаў»

Фільм, які летась атрымаў восем «Оскараў», пакажуць у суботу на тэлеканале АНТ.

Фільм, які летась атрымаў восем «Оскараў», пакажуць у суботу на тэлеканале АНТ.

Гэта гісторыя васемнаццацігадовага сіраты Джамаля Маліка, які знаходзіцца ў адным кроку ад перамогі ў тэлегульні «Хто хоча стаць мільянерам?» Галоўны прыз — 20 мільёнаў рупій. Падчас перапынку ў гульні Джамаля арыштоўваюць, падазраючы ў махлярстве. Чым скончыцца гісторыя сіраты з трушчобаў у Мумбаі, глядзіце 29 мая на тэлеканал АНТ. Пачатак у 21.05.

Некалькі цікавых фактаў аб фільме:

Пасля выхаду стужкі ў Дхараві (раён Мумбаі, дзе жыў герой) быў створаны турыстычны маршрут.

Кампанія Mercedes-Benz запатрабавала, каб яе лагатып прыбралі з тых эпізодаў, у якіх дзеянні адбываюцца ў трушчобах.

Акцёр, у якога Джамал бярэ аўтограф, — Амітабх Бачан, вядомы індыйскі акцёр, які быў першым вядоўцам індыйскай версіі «Хто хоча стаць мільянерам?»

Рэцэнзію на «Мільянера з трушчобаў» чытайце тут.

КМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031