Знайсці
08.04.2010 / 11:06РусŁacБел

«Баварыя» і «Ліён» выйшлі ў паўфінал Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты нямецкай «Баварыі» і французскага «Ліёна» прайгралі ў паўторных чвэрцьфіналах Лігі чэмпіёнаў, але такі выйшлі ў паўфінал.

Мюнхенская дружына, гуляючы ў гасцях у «Манчэстэра Юнайтэд» змагла скараціць лік да мінімуму пасля пачатковых 0:3. У выніку гаспадары перамаглі 3:2, але гэты лік цалкам задаволіў баварцаў. Яны ў першай гульні ў Мюнхене перамаглі 2:1 і за кошт большай колькасці мячоў, забітых на чужым полі, выйшлі ў паўфінал.

Іх супернікам будзе «Ліён», які ў французскім дэрбі узяў верх над «Бардо». Пасля хатняй перамогі з лікам 3:1, ліёнцы ў гасцях прайгралі 0:1.

Такім чынам, 20 красавіка ў першым паўфінале італьянскі «Інтэр» у Мілане будзе прымаць іспанскую «Барселону», а 21 красавіка ў Мюнхене «Баварыя» сустрэнецца з «Ліёнам».

Матчы ў адказ пройдуць 27 красавіка ў Ліёне і 28 красавіка ў Барселоне.

Фінальны паядынак Лігі чэмпіёнаў пройдзе 22 мая ў Мадрыдзе.

Sport.belta.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера