Знайсці
27.01.2010 / 18:401РусŁacБел

Толькі траціна мінскіх аўто маюць месцы на аўтастаянках ці гаражы

Прыкладна з 500 тыс. адзінак аўтатранспарту, які знаходзіцца ў прыватным карыстанні ў Мінску, толькі 35% забяспечана месцамі на аўтастаянках і гаражамі.

Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 27 студзеня паведаміў начальнік упраўлення аховы грамадскага парадку і прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама Юрый Сарокін.

Паводле яго інфармацыі, цяпер у горадзе налічваецца 230 аўтастаянак і 250 гаражна‑будаўнічых кааператываў.

Пры гэтым Юрый Сарокін назваў парадаксальнай сітуацыю, калі пры агульным дэфіцыце месцаў, куды можна паставіць аўтамабіль на ноч, у той жа час на аўтастаянках ёсць каля 2 тыс. свабодных месцаў.

Праўда, гаворка ідзе толькі аб пяці з дзевяці раёнаў сталіцы. Так, у Заводскім раёне свабодныя 343 месцы, Кастрычніцкім — 305, Партызанскім — 201, Першамайскім — 1.059, Савецкім — 285. У Фрунзенскім, Цэнтральным, Ленінскім і Маскоўскім раёнах свабодных месцаў няма. Чэргі налічваюць ад 300 да 1.000 чалавек.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031