Знайсці
24.04.2024 / 21:139РусŁacБел

Каля дзясятка сілавікоў са зброяй затрымлівалі жыхара Жабінкі за каментары

Відэа затрымання з'явілася ў адным з праўладных тэлеграм-каналаў.

На відэа паказана, як узброеныя сілавікі ўрываюцца з крыкамі ў дом да прадпрымальніка, пагражаючы выламаць дзверы. Мужчыну яны прымушаюць легчы на падлогу.

Як сказана ў паведамленні канала, за каментары беларуса затрымліваў атрад спецыяльнага прызначэння «Шторм». У дом уварвалася як мінімум сем чалавек, шасцёра з іх — узброеныя міліцыянты ў абмундзіраванні.

Затрыманага мужчыну, мяркуючы па ўсім, вінавацяць у «распальванні варожасці ў дачыненні да сілавікоў, падтрымцы пратэсту і закліках да гвалтоўных акцый».

Але па якіх менавіта артыкулах затрыманы прадпрымальнік і што з ім цяпер — невядома.

Чытайце таксама:

У Астраўцы за падпіскі судзілі расіяніна. У яго праверылі тэлефон у цягніку

За першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі затрымалі амаль тысячу чалавек. І гэта толькі тыя, пра каго вядома

Затрыманы расказаў, якія цяпер умовы на Акрэсціна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
36
25.04.2024
Вожык, ну і каго яны будуць саджаць? Тых, хто парушаў закон? Прарасейскую пятую калёну?
25.04.2024
Вожык, нават ва Ўкраіне зь яе азовамі, правымі сэктарамі і свабодамі толькі пару чыноўнікаў пасадзілі ў псэўдатурму і ўкінулі ў сьметнік , ну і крыху пабілі аднаго дэпутата, а ён потым ачольваў камітэт па свабодзе слова. На тым "жорсткія рэпрэсіі" скончыліся.
0
Язэп/адказаць/
25.04.2024
бывший политзек, ўсё так. Чым болей адважнымі выглядаюць узброеныя карнікі супраць бяззбройных, то хутчэй яны пабягуць пры першых стрэлах у іхны бок. Бачылі на прыкладзе гарэлых расгвардзейцаў у Ірпіне і пад Харкавым, а таксама схаваўшыхся карнікаў пад час прыгожынскага мяцежу і тэракту ў Крокусе.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031