Знайсці
22.04.2024 / 09:59РусŁacБел

У Быхаве да рэальнага тэрміну прысудзілі сына пісьменніка Сяргея Антонава

19 красавіка суд Быхаўскага раёна абвясціў прысуд Арцёму Антонаву, сыну вядомага пісьменніка, аўтара кніг з серыі «Метро 2033» Сяргея Антонава, піша MAYDAY TEAM. 

 Ілюстрацыйны здымак

Суддзя Уладзімір Жолудзеў прызнаў яго вінаватым у абразе Лукашэнкі і прызначыў пакаранне ў выглядзе 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Падрабязнасцяў справы няма. 

Арцём Антонаў быў затрыманы ў сярэдзіне снежня 2023 года ў Быхаве. Спачатку мужчыну ўзялі па адміністрацыйнай справе. Затым дома ў сына пісьменніка прайшоў ператрус, была канфіскаваная тэхніка, а самому Арцёму Антонаву выставілі абвінавачванне за «абразу Аляксандра Лукашэнкі» (арт. 368 КК РБ). 

Крымінальная справа Арцёма Антонава супала па часе з пераследам сілавікамі яго бацькі — Сяргея Антонава, які быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за пагрозы крымінальнай справы за супрацоўніцтва з сайтамі 6TV і Магілёў медыя.

@nashanivanews Пачалі судзіць настаўніцу з Мінска #беларусь#учительница#нашаніва#белорусы#бгу#филфак♬ Crime Scene - Avery Alexander

Чытайце таксама:

«Мы ўсё знойдзем, усё дакажам, і пойдзеце вы на 7 гадоў». Быхаўскі пісьменнік-фантаст расказаў, як яго пляжылі за супрацу з рэгіянальнымі СМІ

Аляксей Бацюкоў з Магілёва расказаў пра арышты КДБ, суткі ў ізалятары і спробы вербавання

Прапагандысты знялі фільм пра затрыманні ў Магілёве. Прыйшлі і да вядомых асоб

Непаўналетнім стварыў «экстрэмісцкае фармаванне» і з’ехаў за мяжу. Гісторыя магілёўскага баяніста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031