Знайсці
15.12.2023 / 21:36РусŁacБел

Пасля затрымання з'ехаў з Беларусі журналіст і пісьменнік Сяргей Антонаў

Праваабаронцы паведамляюць, што ў пачатку снежня падчас шырокамаштабнай аблавы на журналістаў, што прайшла на Магілёўшчыне, затрымліваўся ўласны карэспандэнт газеты «Частный детектив», аўтар шэрагу твораў у рамках праекта «Сусвет Метро 2033» Сяргей Антонаў.

У пачатку снежня Антонава, які жыве ў Быхаве, выклікаў да сябе начальнік КДБ па гэтым горадзе, і паказаў яму два дакументы з Магілёўскага УКДБ, дзе гаварылася, што журналіст і пісьменнік нібыта мае дачыненне да «злачынства» — працы на партал Магілёў.media. 29 лістапада КДБ унёс яго ў спіс так званых «экстрэмісцкіх фармаванняў».

Пасля таго кагэбэшнікі паехалі да Антонава і на працу, і дадому, была канфіскаваная ўся тэхніка. Самога пісьменніка дапытвалі да паўночы. Яму прапаноўвалі «прызнацца ў працы на сайт» і пагражалі, што калі ён гэтага не зробіць, то мужчыну адправяць у СІЗА КДБ.

Пасля гэтага Сяргея Антонава змясцілі на двое сутак у ІЧУ, а пасля выхаду адтуль ён адразу з'ехаў з Беларусі.

Раней паведамлялася, што 5-6 снежня ў Магілёве прайшла масавая аблава на людзей, якіх, верагодна, падазравалі ў супрацоўніцтве з мясцовымі парталамі, унесеных у спіс «экстрэмісцкіх фармаванняў». Пасля гэтага некаторыя з іх перасталі выходзіць на сувязь.

Чытайце таксама:

«Мы тая кампанія, што нават з турмы зробіць цырк». Лідар гурта «Дети хрущёвок» расказаў пра пераслед за сваю творчасць

Затрымалі працаўніка Беларусбанка, які ўдзельнічаў у беларускіх шэсцях з 2015-га

Старшыню АГП Мікалая Казлова змясцілі ў ПКТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031