Знайсці
11.04.2024 / 19:33РусŁacБел

Звольнілі дырэктара яшчэ аднаго беларускага тэатра

Звольнілі з пасады дырэктара Беларускага тэатра лялек Дзмітрыя Сямёнава. Пра гэта калектыў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

Дзмітрый Сямёнаў. Фота: puppet-minsk.by

«Дырэктар тэатра Сямёнаў Дзмітрый Сяргеевіч прызначаны на іншую пасаду. А гэта значыць, што сёння быў яго заключны працоўны дзень», — напісалі супрацоўнікі.

Прычына звальнення не называецца.

Дзмітрый Сямёнаў узначальваў калектыў з 1 снежня 2022 года, а да прыходу ў тэатр працаваў дырэктарам Палаца дзяцей і моладзі «Золак» Мінска.

Гэта ўжо трэці кіраўнік тэатра, звольнены ў Беларусі за апошні месяц. У канцы сакавіка страціў працу дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта, якому не даравалі выканання расійскім калектывам у сценах тэатра песні Віктара Цоя «Перамен». А ў пачатку красавіка быў звольнены мастацкі кіраўнік Віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. 

Чытайце таксама:

Міністр культуры прызнаў дэфіцыт кадраў у беларускай культуры. З гэтай нагоды сабралі цэлую нараду

«Чорны спіс можа налічваць да тысячы людзей». Што з альтэрнатыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі?

У мінскім Купалаўскім нарэшце прэм’ера па беларускамоўным творы — першая з часоў Латушкі

На сёлетнім «Славянскім базары» пакажуць беларускамоўнага «Гамлета». Але ставіць будзе расеец

На канцэрце ў Мінску людзі спявалі «Перамен!»

Міністр культуры: Здраднікам не месца на сцэне

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031