Знайсці
10.04.2024 / 18:2516РусŁacБел

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік-дэсантнік

Пра смерць падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча паведамляе «Люстэрка».

Аляксандр Кулініч. Фота: яго сацсеткі

Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які павінен быў адбыцца 16 красавіка. Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына памёр. 

Як паведамляюць крыніцы, Аляксандр Кулініч памёр ад ішэмічнай хваробы сэрца. Прынамсі, гэтая прычына пазначаная ў заключэнні аб смерці.

У СІЗА № 7 Брэста сказалі, што зняволены з такім імем у іх знаходзіўся, але факт смерці пацвярджаць адмовіліся.

Кадры затрымання мужчыны праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі 1 сакавіка, піша «Вясна».

Таксама ў гэтым сюжэце паказалі каментары, за якія мужчыну прыйшлі затрымліваць з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні.

Беларус пісаў пра акупацыю Беларусі Расіяй і выказваў падтрымку Украіне.

На сайце Вярхоўнага суда пазначана, што 16 красавіка яго павінны былі пачаць судзіць паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»).

Інфармацыя пра пачатак суда над Аляксандрам Кулінічам. Скрыншот сайта court.gov.by 

Паводле інфармацыі «Люстэрка», Аляксандр Кулініч нарадзіўся ў Маладзечне 11 красавіка 1972 года (яму споўнілася б 52). Ён быў падпалкоўнік запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ.

У апошні час быў зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам, займаўся харчовымі дабаўкамі.

Па інфармацыі крыніц «Люстэрка», цела Аляксандра Кулініча ўжо выдалі сваякам. Яго пахаваюць 11 красавіка ў родным Маладзечне.

@nashaniva Памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік запаса #лукашенко#беларусь#брест#милициябеларуси#всрб#спецназ#вдв#белорусы#александрлукашенко#новостибеларуси#нашаніва#беларускаямова♬ Solas X Interstellar - Gabriel Albuquerqüe

Чытайце таксама:

Грошы на надмагільны помнік памерламу за кратамі Ігару Ледніку сабралі за чатыры дні

«Пастаўце чарку на магіле мне». Сын памерлага палітвязня Ледніка пра апошнюю размову з бацькам

Леанід Судаленка: Што мы будзем рабіць, калі аднойчы раніцай даведаемся, што нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі памёр у турме?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
48
Абуральна
64
0
Так/адказаць/
10.04.2024
Кока, Але Зельцэр добра вам паказаў.
11.04.2024
К сожалению много поломанных судеб и жизней, тупые ябатьки рукоплещут
2
Пытанне/адказаць/
11.04.2024
Ё, а ПКК збiраецца вызваляць Беларусь?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031