Знайсці
29.03.2024 / 12:402РусŁacБел

Баранавіцкаму іпэшніку пагражае да 12 гадоў турмы за «заклікі да санкцыяў»

Спачатку 47-гадоваму Сяргею Бунату далі пятнаццаць сутак за рэпост ажно з 2017 года.

Сяргей Буната. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Сяргею Бунату, калі меркаваць па сацсетках, 47 гадоў. Ён з Баранавічаў, меў статус індывідуальнага прадпрымальніка.

Сяргея затрымалі 31 жніўня 2023 года. Спачатку — за рэпост у Аднакласніках, які ён зрабіў яшчэ ў сакавіка 2017 года. Гэта публікацыя Белсата з групы STOP LUKA пра Дзень Волі-2017. За гэта Сяргею прасудзілі пятнаццаць сутак арышту.

Рэпост, за які ўпершыню судзілі Сяргея

Пасля гэтага Буната перазатрымалі па крымінальнай справе. Яго вінавацяць у «закліках да санкцый». Гэта можа быць што заўгодна — ад каментара ў сацсетках да паведамлення дэмакратычным сілам пра тое, што нехта абыходзіць санкцыі.

Цяпер яму пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў турмы. Вядома, што Сяргея дома чакаюць непаўналетняя дачка і жонка.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
14
1
Санкцыяніст/адказаць/
29.03.2024
А што кажа пра санкцыі паважаны Пазьняк ? Калі санкцыі не працуюць, то навошта дурыць людзям галаву, дэкларуя іх як зброю супраць рэжыму ?
5
Санкцацаца/адказаць/
29.03.2024
Санкцыі выгадны фірмам-пракладкам, якія зарабляюць на іх абыходзе. У свеце поўна краін з санкцыямі, ад якіх нічога не змяняецца, акрамя хужэйшага жыцця народаў гэтых краін.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930