Знайсці
26.03.2024 / 20:073РусŁacБел

Памёр былы палітвязень Уладзімір Сяргееў. Яму было 37 гадоў

24 сакавіка ў Мар'інай Горцы памёр колішні дэмакратычны актывіст Уладзімір Сяргееў, паведаміў у фэйсбуку ягоны паплечнік Артур Фінькевіч.

Уладзімір Сяргееў. Фота: facebook.com/artur.finkevich

Паводле слоў Артура Фінькевіча,

Уладзімір Сяргееў далучыўся да дэмакратычнага руху ў 2006 годзе.

У розныя гады ён быў актывістам шэрагу дэмакратычных арганізацый — Маладога Фронту, «Маладой Беларусі», «Маладых Дэмакратаў», «Гавары праўду», «Альтэрнатывы».

Ён быў удзельнікам большасці масавых маніфестацыяў беларускай апазіцыі другой паловы 2000-х — пачатку 2010-х гадоў.

У 2008 годзе Сяргееў стаў фігурантам «Працэсу чатырнаццаці», у якім судзілі ўдзельнікаў акцыі пратэстаў прадпрымальнікаў. На тым працэсе яму прысудзілі штраф. 

Вядома, што ў апошнія дні свайго жыцця Уладзімір Сяргееў ляжаў у Мар’інагорскай бальніцы на ШВЛ.

У яго засталася дачка. 

Чытайце таксама:

Памёр Валер Бадун

Памёр Аляксей Каўка

Памёр бацька Міколы Статкевіча

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
98
Абуральна
4
0
Александр /адказаць/
26.03.2024
Недавно общались с Вовой, я в дальнем зарубежье за океаном и в последнее время, к сожалению по телефону... Запомнил его как весёлого человека, всегда готового помочь.... Вечная память.
0
Ноўнэйм /адказаць/
27.03.2024
Мо, дапамаглі б дачке грамадой?
0
Спадар з-пад Менску/адказаць/
27.03.2024
Спачывай з мірам, братка! Вечная памяць запраўднаму сыну свае Айчыны!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031