Знайсці
26.03.2024 / 18:475РусŁacБел

МТЗ паказаў трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу. Што змянілася?

Мінскі трактарны завод апублікаваў у інстаграме фота і відэа абноўленага легендарнага трактара Belarus 80.1. Асноўная змена, якая любому кідаецца ў вочы — замена традыцыйнага сіняга колеру трактара на чырвоны.

Фота: Instagram / belarustractors_official

Акрамя таго, абноўленыя мадэлі, як сцвярджаецца, вырабленыя не з металу, а з SMC-матэрыялаў, дзякуючы чаму сталі «лягчэйшымі, трывалейшымі, таннейшымі».

@nashanivanews Такога вы яшчэ не бачылі! Навінка ад МТЗ — трактар «Беларус» пасля рэбрэндынгу #мтз#трактор#белорус#беларус#тракторныйзавод#завод#ребрендинг#минск#мтз80#мтз82♬ Беларусь - Без Билета

Таксама ў абноўленай версіі трактара ў кабіне выкарыстаныя цэльнашкляныя дзверы, якія палепшылі агляд, а таксама прастакутныя блок-фары замененыя на лінзаваныя модулі. Новы дызайн распрацоўваў спецыяліст, які раней працаваў у іспанскай аўтамабільнай кампаніі SEAT.

Неўзабаве такі ж рэбрэндынг чакае і мадэль Belarus 82.

Інфармацыя пра намеры замяніць у афармленні трактараў сіні колер на чырвоны выклікала пярэчанні і неразуменне, у Міністэрства прамысловасці нават адпраўлялі петыцыю з просьбай гэтага не рабіць. Аднак яна не дала вынікаў.

Абноўленыя Belarus 80 і Belarus 82 выпусцяць у серыйную вытворчасць на працягу 2024 года.

Чытайце таксама:

Беларусь на паўгода працягнула забарону на вываз асобных відаў прамтавараў

«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне

«Спатыкнуўся і ўпаў проста пад трактар». Маладзён загінуў пад коламі трактара «Джон Дзір» у Салігорскім раёне

Канец гісторыі. Трактары на МТЗ перастануць фарбаваць у сіні колер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
1
1
блазан/адказаць/
26.03.2024
Шыны блішчаць бы салам пашмаравалі. А фары як вочкі павука
27.03.2024
вырабленыя не з металу, а з SMC-матэрыялаў, дзякуючы чаму сталі «лягчэйшымі, трывалейшымі, таннейшымі»
https://nashaniva.com/339257
Дык на колькі лягчэй, трывалей, таньней?
27.03.2024
А чырвона-чорны колер - або пахавальны (у беларусаў) або бандэраўскі (ва Украіне). Дыверсія))). Хаця норм. колер. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031