Знайсці
25.03.2024 / 10:29РусŁacБел

Жыхар Маладзечанскага раёна некалькі дзён жыў у доме з целам забітай сужыцелькі

На працягу некалькіх дзён мужчына, не звяртаючы ўвагі на цела цела загінулай, якое знаходзілася ў доме, працягваў жыць звычайным жыццём, ужываючы алкаголь. 

Пра тое, што суседка на працягу некалькіх дзён не выходзіць у двор, у міліцыю паведамілі жыхары вёскі Малашкі. Міліцыянеры знайшлі у доме 54-гадовую жанчыну без прыкмет жыцця са шматлікімі нажавымі раненнямі.

Мясцовыя жыхары паведамілі, што напярэдадні трагедыі чулі, як загінулая гучна лаялася са сваім сужыцелем. 

Апошні расказаў, што ў ноч з 18 на 19 сакавіка ў яго з сужыцелькай адбыўся канфлікт. У час сваркі ў руках у мужчыны аказаўся нож, якім ён нанёс не менш за 6 удараў жанчыне. 

Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў яна памерла. 

На працягу некалькіх дзён зламыснік, не звяртаючы ўвагі на цела цела загінулай працягваў жыць звычайным жыццём, ужываючы алкаголь.

Маладзечанскім раённым аддзелам у дачыненні да 60-гадовага жыхара вёскі Малашкі ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэкса. 

Чытайце таксама:

Асуджаны за забойства паспрабаваў уцячы з калоніі ў Шклове

Новыя падрабязнасці забойства 27-гадовай украінскай бежанкі ў Германіі: стаў вядомы трагічны лёс яе маці

«Хутчэй за ўсё, ён быў п'яны». Інтэрв'ю з былой жонкай Канстанціна Кальцова, якая таксама жыве ў Маямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера